Главная » 2014 » Ноябрь » 19 » Футбалісты Беларусі выйгралі ў зборнай Мексікі — 3:2
09:28
Футбалісты Беларусі выйгралі ў зборнай Мексікі — 3:2
Гэта быў пяты сёлета таварыскі матч для зборнай Беларусі.

 

18 лістапада на "Барысаў-Арэне" адбылася таварыская сустрэча футбольных зборных Беларусі і Мексікі. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць нашай каманды. 

Лік на 48-й хвіліне адкрыў Рауль Хіменес. Аднак на 50-й хвіліне Сяргей Кісляк аднавіў раўнавагу — 1:1. На 53-й хвіліне Хіменес зноў прабіў ў браму Чэрніка. Але Мікалай Сігневіч на 55-й зноў зраўняў лік — 2:2. 

На 82-й хвіліне Павел Няхайчык, які толькі выйшаў на замену Стасевічу, вывеў нашу каманду наперад — 3:2. Гэты лік захаваўся да канца гульні.

Фота — katushka.in.ua

Источник

Просмотров: 408 | Добавил: nikafarfi | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0