Главная » 2014 » Ноябрь » 19 » Дрэнны тон
13:11
Дрэнны тон
Паміж Расіяй і Польшчай разгарэўся жорсткі дыпламатычны канфлікт. Польшча выслала некалькі расійскіх дыпламатаў, Расія -- польскіх. І на гэтым фоне ў МЗС Расіі да намесніка міністра Грыгорыя Карасіна быў выкліканы беларускі пасол у Маскве Ігар Петрушэнка.Літаральна праз дзень Аляксандр Лукашэнка выклікаў да сябе старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка і запатрабаваў інфармацыю аб сітуацыі ў Гродзенскай вобласці.

Пра польскія планы “адцяпаць” частку беларускай тэрыторыі Аляксандр Лукашэнка гаварыў не раз. Пры гэтым ніякіх канкрэтных доказаў каварных намераў ніколі не прыводзіў. Адначасова Расія ўжо не проста агучыла ідэю “рускага свету”, але і паказала на прыкладзе Крыма і Данбаса, якімі метадамі будзе рэалізоўваць сваю дактрыну. Але тут беларускі кіраўнік нібы глухі і сляпы.

“Актуаліі” Святланы Калінкінай чытайце ў свежым нумары “Народнай Волі”.

Источник

Просмотров: 437 | Добавил: nikafarfi | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0